Беларускі бізнэсовец купіў за 45 млн долараў IT-кампанію ў Аўстраліі

Ён набыў аўстралійскага вытворцу гульнявых рухавічкоў Big World. Сёлета гэта пакуль самая вялікая падобная ўгода з удзелам прыватных беларускіх кампаній, адзначае "Ежедневник".

Кампанія Wargaming.net, на якую працуе каля 1 тысячы супрацоўнікаў у Мінску, Кіеве і Санкт-Пецярбургу, — адзін з самых паспяховых гульнявых онлайн-праектаў. Самая вядомая з іх гульняў — World of Tanks. Яна мае каля 20 млн сталых карыстальнікаў. Да запуску рыхтуюцца яшчэ дзве падобныя гульні - World of Warplanes і World of Warships.

Фота — gameland.ru