Беларускі "чорны спіс" Еўрасаюза папоўняць 10 чалавек і 29 арганізацый?

Нагадаем, што сустрэча міністраў замежных справаў краін Еўрасаюза адбудзецца ў пятніцу, 23 сакавіка. На ёй будуць абмяркоўвацца новыя "кропкавыя санкцыі" супраць Беларусі, Сірыі і Ірана ў сувязі з "адсутнасцю прагрэсу" ў сітуацыі ў гэтых краінах, перадае "Тэлеграф".

Зараз у "чорным спісе" ЕС знаходзіцца 231 асоба. У дачыненні да 227 з іх (усе, апрача Навумава, Шэймана, Паўлічэнкі і Сівакова) ужываецца і замарозка актываў і маёмасці ў Еўрасаюзе.

Фота — rus.ruvr.ru