Беларускі фрыстайліст стаў трэцім на этапе Кубка свету
Спаборніцтвы адбываюцца ў амерыканскім Лэйк-Плэсідзе, пад Нью-Ёркам.
Як паведамляе "Прессбол", у акрабатыцы першыя два месцы занялі прадстаўнікі Кітая — Цзя Цзунян і Лю Чжунцын. Трэцяе месца — у нашага Антона Кушніра.
У дзясятку лідараў уваходзіць таксама беларускі спартовец Максім Гусцік. Ён займае шостую пазіцыю. Адразу следам за ім ідзе Цімафей Слівец, які цяпер выступае за Расію.