Генадзя Блізнюка за п'янства выгналі з азербайджанскага клуба

Беларускі футбаліст Генадзь Блізнюк сышоў з азербайджанскага клуба АЗАЛ.

Па словах кіраўніка АЗАЛа, футбаліст злоўжываў алкаголем, перадае udf.by. Гасымаў нават заявіў, што аднойчы Блізнюк сышоў у запой на некалькі дзён і яго давялося шукаць з паліцыяй. Калі сітуацыя стала невыноснай, клуб прыняў рашэне развітацца з Блізнюком.

Дарэчы сам футбаліст сцвярджае, што пакінуў клуб па сямейных акалічнасцях.

Нагадаем, што 30-гадовы выхаванец гомельскага футболу за сваю кар'еру пагуляў у такіх клубах, як "Гомель", "Сокал" (Саратаў), БАТЭ, "Сібір", "Белшына", АЗАЛ і іншых.

З асабістых дасягненняў варта вылучыць чатыры тытулы чэмпіёна Беларусі, два — уладальніка Кубка Беларусі, два — найлепшага бамбардыра чэмпіянату Беларусі.