Беларускі ПЭН-цэнтр вызначыў лаўрэатаў прэмій імя Адамовіча і Багушэвіча

Прэмію імя Алеся Адамовіча атрымалі журналіст Аляксандр Тамковіч за кнігу інтэрв’ю "Без палітыкі" і дырэктар гродзенскага музея Васіля Быкава Мікалай Мельнікаў — за істотны ўнёсак у захаванне духоўнай спадчыны пісьменніка.

Прэмію імя Францішка Багушэвіча таксама атрымалі двое лаўрэатаў, паведамляе nn.by. Гэта выдавец Зміцер Санько, стваральнік і галоўны рэдактар кніжнай серыі "Нашы славутыя землякі", і пісьменніца Людміла Рублеўская — за раман "Сутарэнні Ромула".