Беларускіх старшакласнікаў запрашаюць пажыць у амерыканскіх сем'ях

Згодна з ёй, падлеткі правядуць 4 тыдні ў чэрвені-ліпені наступнага года ў амерыканскіх сем’ях і ўбачаць жыццё амерыканцаў. Удзельнікі змогуць пазнаёміцца з амерыканскай культурай, а таксама распавесці амерыканцам пра беларускую культуру.

Як паведамляе амерыканская амбасада, удзельнікі павінны адпавядаць наступным крытэрыям:

— быць навучэнцамі 9-10 класаў;

— нарадзіцца у перыяд паміж 1 студзеня 1996 і 1 ліпеня 1997;

— мець добрыя і выдатныя адзнакі;

— вывучаць англійскую мову, размаўляць і чытаць на ёй;

— быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.

Для ўдзелу ў праграме трэба запоўніць анкету (можна спампаваць тут у фармаце PDF), далучыць неабходныя дакументы і даслаць па пошце, e-mail ці прынесці ў амбасаду ЗША ў Мінску.

Да анкеты неабходна далучыць:

- фота на візу ці электронную версію фота, знятае за апошнія 6 месяцаў;

- копію пасведчання аб нараджэнні;

- форму акадэмічнай паспяховасці.

Паўфіналістаў пасля 15 снежня 2011 года запросяць на інтэрв'ю і фінальнае тэсціраванне. Яно будзе адбывацца па-англійску ў снежні 2011 г. ці ў студзені 2012 г.