Беларускія акадэмікі зоймуцца нарошчваннем экспарта і інвестыцый
Такую задачу перад сваімі нядаўнімі калегамі паставіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
Выступаючы на сесіі агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук, ён нацэліў навукоўцаў на вырашэнне пытанняў "лагістыкі, маркетынгу, прыцягнення буйных інвестараў". Дзеля гэтага, на думку прэм'ера, акадэмія мусіць адбыцца як магутная навукова-вытворчая карпарацыя. А экспарт акадэмічнай прадукцыі і паслуг да канца пяцігодкі мусіць узрасці да 300 млн долараў.