Беларускія актывісты прынялі ўдзел у польскім "Парадзе роўнасці"

Нашую краіну ў Варшаве прадстаўлялі актывісты "Гей-Беларусі", Беларускага Хельсінкскага Камітэта, Беларускай лігі "Лямбда" ды іншых арганізацый. Беларуская дэлегацыя выглядала ў натоўпе даволі ўнушальна. Актывісты ішлі пад лозунгам "Лепш быць геем, чым дыктатарам".


Падтрымаць удзельнікаў парада прыйшлі польскія палітыкі, напрыклад Януш Палікот ды Рышард Каліш.Сярод прысутных былі заўважаныя таксама амбасадар Вялікабрытаніі ў Польшчы Рык Тод і папулярная спявачка Дода.

Удзельнікі шэсця спявалі польскі гімн, а таксама гімн "Еўра-2012".


 
На парадзе было шмат моладзі, бацькоў з дзецьмі і сабакамі. Сёлетні парад роўнасці ўжо 11-ты па ліку ў Варшаве. Нягледзячы на тое, што супраць "Парада роўнасці" праходзілі 3 контрманіфестацыі, мерапрыемства прайшло без інцыдэнтаў.

Фота: Еўрарадыё