Беларускія хакеісты на чэмпіянаце свету будуць змагацца за выжыванне

Хакейная зборная Беларусі будзе гуляць на чэмпіянаце свету ў Славакіі ў турніры на выжыванне — за 13-16-е месцы. Нагадаем, учора беларусы прайгралі трэці свой матч папярэдняга раўнда, на гэты раз у авертайме французам — 1:2 (0:1, 0:0, 1:0, 0:1).

Такім чынам каманда Эдуарда Занкаўца заняла апошняе месца ў групе В, набраўшы толькі 1 ачко і закінуўшы толькі 3 шайбы. Каб захаваць прапіску ў топ-дывізіёне, беларускай зборнай неабходна заняць 13 ці 14-е месца.