Беларускія ЛГБТ-актывісты будуць рэгістраваць сваю арганізацыю

Дакументы на рэгістрацыю аб’яднання пададуць на наступным тыдні. Устаноўчы сход новай арганізацыі прайшоў 15 кастрычніка ў Мінску, яго сабрала грамадская ініцыятыва “ГейБеларусь”. Старшынём новага аб’яднання, якое будуць узаконьваць, абраны Сяргей Андросенка, перадае БелаПАН.

Як вынікае са статута, цэнтр “Альтэрнатыва плюс” будзе займацца праваабарончай, інфармацыйнай і сацыяльнай працай. Арганізацыя будзе спрыяць стварэнню ў Беларусі бяспечных і камфортных умоваў для жыцця геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендэрных людзей.