Беларускія мытнікі затрымалі больш за 4000 кантрабандных ноўтбукаў

Як паведамляе АФН, грузавы аўтамабіль "Вольва" рухаўся транзітам праз Беларусь. Кіроўца — жыхар Гродзеншчыны падаў мытнікам суправаджальныя дакументы. Паводле іх, у машыне з Вялікабрытаніі ва Украіну ехала партыя свежамарожанай рыбы.

Мытнікі правялі агляд машыны і выявілі, што замест рыбы ў аўтамабілі былі кардонныя скрынкі з ноўтбукамі вядомых марак — "ASUS", "ASER" і "LENOVO". Агулам іх было больш за 4 тысячы штук. Кошт кантрабанды ацэньваецца больш чым на 15 млрд рублёў.