Беларускія памежнікі злавілі ў Дняпры нецвярозых украінскіх плыўцоў
Два затрыманых мужчыны сцвярджаюць, што не планавалі парушаць дзяржаўную мяжу.
Яны паспрачаліся, хто хутчэй пераплыве Дняпро. Але падчас "спаборніцтва" згубілі арыентыры і апынуліся ў Беларусі. Гомельскія памежнікі склалі на "нелегалаў" пратакол і адправілі на радзіму.
Дарэчы, на мінулым тыдні на Дняпры былі затрыманыя ўкраінцы, якія вудзілі рыбу і заплылі ў Беларусь, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net