Беларускія тэнісісткі абыгралі Грузію на Кубку федэрацыі
Жаночая зборная Беларусі паспяхова стартавала на турніры ў 1-й групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка федэрацыі.
Нагадаем, што спаборніцтвы праходзяць у ізраільскім Эйлаце з 6 па 10 лютага.
У адзіночных паядынках з камандай Грузіі Аляксандра Сасновіч перамагла капітана саперніц Маргаліту Чахнашвілі — 6:3, 6:2, а Ілона Крэмень — Сафію Шапатава — 6:3, 6:7 (5:7), 3:0 (адмова).
У парнай сустрэчы Аляксандра Сасновіч і Лідзія Марозава ўзялі верх над Сафіяй Квацабая і Кацярынай Гаргодзе — 6:2, 6:3, інфармуе БелаПАН.
7 лютага Беларусь згуляе з Аўстрыяй, якая ў першы дзень саступіла Харватыі.
Фота — czech-estate.ru