Беларускую дэлегацыю на саміце Усходняга партнёрства ўзначаліць Гайсёнак

Афіцыйную дэлегацыю ўзначаліць амбасадарам Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. Нагадаем, што саміт пройдзе 29 і 30 верасня.

Раней выказвалася меркаванне, што беларускую дэлегацыю можа ўзначаліць міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў.

Гайсёнак выступіць на пленарным паседжанні саміту з ацэнкай вынікаў і перспектываў супрацы ва Усходнім партнёрстве. Беларуская дэлегацыя таксама прыме ўдзел у іншых мерапрыемствах саміту.