Беларускую мытню мадэрнізуюць пад кодэкс Мытнага саюза
Беларускую мытню мадэрнізуюць, каб адпавядала кодэксу Мытнага саюза. Такю заяву 25 студзеня зрабіў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Барысюк.
Барысюк: "У сувязі з гэтым пяць пунктаў пропуску на мяжы з Польшчай і Літвой абсталяваныя мабільнымі інспекцыйнымі комплексамі. Іх выкарыстанне дазваляе праводзіць дагляд транспартнага сродку без адкрывання грузавога адсека".
Нагадаем, што Мытны кодэкс Мытнага саюзу паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам набыў моц у ліпені 2010 года.