Беларусу, асуджанаму ў Маскве за арганізацыю беспарадкаў, скарацілі тэрмін

Удзельнік руху "Стратэгія 31", беларус Ігар Беразюк адсядзіць на тры месяцы менш — пяць гадоў і тры месяцы, паведамляюць РІА "Новости".

Нагадаем, у снежні 2010 года падчас бойкі ураджэнец Кабардзіна-Балкарыі Аслан Чаркесаў зарэзаў фаната маскоўскага "Спартака" Ягора Свірыдава. Гэта справакавала праз некалькі дзён масавыя выступы, якія прывялі да беспарадкаў на Манежнай плошчы. Па справе аб беспарадках былі асуджаныя пяць чалавек.

Фота — novayagazeta.ru