Беларусы знайшлі ў расіянкі 600 сярэбраных вырабаў на тысячы долараў (фота)
Здарэнне адбылося на беларуска-польскай мяжы.
Грамадзянка Расіі вярталася на аўтамабілі на радзіму з Еўрасаюза. У пункце мытнага афармлення "Варшаўскі мост" яна спрабавала праехаць праз "зялёны калідор". Аднак мытнікі праверылі "Мерседэс" і знайшлі ў салоне сотні сярэбраных вырабаў: крыжыкі, ланцужкі, бранзалеты.
Паводле папярэдніх ацэнак, кантрабанда каштуе каля 5 тысяч долараў. Каштоўнасці ў расіянкі забралі, паколькі яна іх не задэкларавала, інфармуе сайт "Брэсцкая мытня".


