"Белнафтахім" пагражае павысіць кошты на паліва ў адказ на санкцыі ЕС
У канцэрне "Белнафтахім" кажуць пра магчымае павышэнне коштаў на аўтамабільнае паліва на ўнутраным рынку.
У канцэрне спасылаюцца на санкцыій Еўрасаюза супраць беларускіх прадпрыемстваў. Па словах прэс-сакратара "Белнафтахіма" Марыны Касцючэнкі, якія перадае interfax.by, гэтая мера закране не толькі калектывы прадпрыемстваў, але і кожнага беларуса, а таксама некаторых еўрапейцаў. Калі нафтаперапрацоўчыя заводы не змогуць за кошт экспартных паставак падтрымліваць кошты на ўнутраным рынку на сацыяльна нізкім узроўні, то кошты вырастуць, кажа Касцючэнка.
Нагадаем, што ў "чорны спіс" ЕС трапілі кампаніі "Трайпл" і "Юнівест-М", якія раней ажыццяўлялі давальніцкую перапрацоўку нафты на беларускіх НПЗ.
Фота — bymotors.info