БЕЛТА: Лукашэнка з верталёта разгледзеў беспарадак на заводзе

Як паведамляе БЕЛТА, вынікам паездкі стала адстаўка генеральнага дырэктара ААТ "Івацэвічдрэў" Барыса Міхнюка. Замест яго кіраваць прадпрыемствам і наводзіць парадак на вытворчасці будзе Уладзімір Шульга. Дагэтуль ён быў старшынёй канцэрна "Беллесбумпрам".

Яшчэ па дарозе на прадпрыемства, як перадае БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы з верталёта ўбачыў безгаспадарлівасць на тэрыторыі старога заводу "Івацэвічдрэў". Наведаўшы стары завод, Аляксандр Лукашэнка выявіў там крайнюю ступень бязладдзя ў мностве вытворчых і побытавых памяшканнях. Паўсюдна былі раскіданыя вытворчыя адкіды, смецце, у некаторых памяшканнях былі выбітыя шыбы, не выконваліся элементарныя правілы бяспекі працы. Тады і прагучала заява пра адстаўку цяперашняга дырэктара.

Фота — БЕЛТА