Беражкоў: славенскія хакеісты зарабляюць у 10 разоў менш за беларусаў
Але Славенія едзе на Алімпіяду ў Сочы, а Беларусь — не.
На кваліфікацыі ў Даніі беларусы саступілі славенцам у стартавым матчы з лікам 2:4. Гульня аказалася рашаючай.
У інтэрв'ю газеце "Наша ніва" галоўны рэдактар газеты "Прессбол" Уладзімір Беражкоў пракаментаваў вынікі выступлення каманды Андрэя Скабелкі.
"Спынілася падрыхтоўка рэзерва, мала імёнаў. Тыя беларусы, што ёсць у КХЛ, хутчэй, цягаюць піяніна, а не граюць на ім", — кажа Беражкоў. Ён адзначае, што славенскія хакеісты гуляюць у шведскіх, нямецкіх клубах, дзе атрымліваюць максімум 5-6 тысяч долараў, а беларускія — 50–60 тысяч долараў і выступаюць у КХЛ.
Уладзімір Беражкоў перакананы, што ў такой сітуацыі нічога добрага ад хакейнага чэмпіянату свету ў Мінску 2014 года чакаць не варта.