Беражкоў: сярод магчымых пакупнікоў "Прессбола" бізнэсмены і чыноўнікі
Днямі найбуйнейшая спартовая газеты краіны "Прессбол" заявіла, што шукае інвестараў. І вось з'явіліся першыя вынікі.
"Наступствы аб'явы аб пошуку інвестараў дзіўныя", — піша ў сённяшнім нумары газеты галоўны рэдактар Уладзімір Беражкоў. Ён адзначае, што на прапанову рэдакцыі стаць інвестарам адгукнуліся розныя людзі: бізнэсмены, чыноўнікі і нават грамадскія дзеячы.
"Перамовы толькі пачынаюцца і пакуль рана аб'яўляць імёны новых уласнікаў, донараў нашага з вамі "Прессбола", аднак у тым, што яны загучаць, ніколкі не сумнявайцеся", піша Беражкоў.
Нагадаем, спартоваму выданню патрэбныя сродкі для развіцця — рэалізацыі новых праектаў. Па словах Уладзіміра Беражкова, "Прессбол" не можа гарантаваць інвестару, што праз год у выданне пойдуць шалёныя прыбыткі. Таму ў першую чаргу разлічвае на тых, хто ведае брэнд "Прессбола" і хоча захаваць выданне з сумленнай аўтарскай спартовай журналістыкай.
Беражкоў: Спадзяемся, што ў "Прессбол" інвестуюць нашыя чытачы
Фота — bymedia.net