Берлін заклікае Мінск адмяніць смяротны прысуд Канавалаву і Кавалёву
Урад ФРГ раскрытыкаваў улады Беларусі.
Берлін заклікае замяніць пакаранне турэмным тэрмінам, паведамляе “Наша Ніва”. Упаўнаважаны па правах чалавека ўрада ФРГ Маркус Ленінг заявіў, што ўлады ў Беларусі павінны паважаць грамадзянскія правы.
Паводле яго слоў, незалежна ад цяжару злачынства смяротнае пакаранне не можа быць апраўдана ні ў якім выпадку, паколькі ніколі нельга выключыць магчымасці памылкі правасуддзя.