Беспрацоўны ірландскі мастак жыве ў доме з грошай (фота)
Фрэнк Баклі пабудаваў яго з купюраў, агульны намінал якіх складае 1,4 мільярды еўра.
У той жа час ён жыве на дапамогу як беспрацоўны. Як піша газета New York Times, сваё жытло мастак пабудаваў у паўпустым офісным будынку. Сцены яго збудаваныя з "цаглінак", зробленых са спрэсаванай стружкі купюраў еўра, якія былі спісаныя банкам і перарадзеныя бясплатна Фрэнку Баклі.
Каля ўваходу ў свой "дом" мастак паставіў своеасаблівы надмагільны камень, які паведамляе, што незалежнасць Ірландыі "памерла" два гады таму, калі была прынятая вялікая фінансавая дапамога ад ЕС.
Паведамляецца, што кватэра ірландскага мастака прыцягвае мноства турыстаў.

