Біятланістку Дар'ю Домрачаву ў аэрапорце сустракаў старшыня КДБ

Мінулай ноччу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск сустракалі жаночую каманду Беларусі па біятлоне, якая вярнулася з Нямеччыны са збору. Там былі і заўзятары, і журналісты, і чыноўнікі.

Адна з найлепшых біятланістак свету Дар'я Домрачава падзякавала за такую цёплую сустрэчу. "Вельмі прыемна, калі ты ведаеш, што тваім перамогам радуецца ўся краіна", — цытуе яе словы БЕЛТА.

Вадзім Зайцаў адзначыў, што сёлетні сезон — "адзін з самых паспяховых у гісторыі беларускага біятлону" і, безумоўна, заслуга ў гэтым належыць Домрачавай.

У сераду кіраўніцтва беларускай зборнай і Дар'я Домрачава правядуць прэс-канферэнцыю ў Мінску.

Фота — bymedia.net