Бізнэсоўцы не хочуць удзельнічаць у парламенцкіх выбарах
Пра гэта заявіў сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва (РКП) Віктар Маргелаў.
Па яго словах, якія перадае БелаПАН, пры такім удзеле можна страціць бізнэс ці ўвогуле сесці ў турму. Ён дадаў, што бізнэс сумняецца ў сумленнасці і празрыстасці парламенцкіх выбараў. Нават калі прадстаўнік бізнэсу трапіць у парламент, шанцы, што ініцыятывы дзелавой супольнасці будуць рэалізаваныя, невысокія, мяркуе Маргелаў.
Яго падтрымаў старшыня Мінскага сталічнага саюзу прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін. Ён падкрэсліў, што шмат якія прадпрымальнікі, якія ў свой час станавіліся парламентарамі, пазней страцілі свой бізнэс і ў яго не вярнуліся. Яны сталі чыноўнікамі, кажа Карагін. Разам з тым ён падкрэсліў, што РКП гатовая падтрымаць прадпрымальнікаў, якія выявяць жаданне ўдзельнічаць у бліжэйшых выбарах.