Бразільскі футбаліст Давід Лазары абяцае знайсці дарогу ў "Брэст"
Некалькі месяцаў клуб не мог адшукаць свайго гульца.
За гэты час ён паспеў змяніць назву і замест брэсцкага "Дынама" з'явіўся "Брэст". Гэта дало падставу газеце "Прессбол" пажартаваць, што менавіта змена назвы футбольнага клуба і ўскладніла пошукі Лазары сваёй каманды...
Цяпер жа высветлілася, што Давід Лазары выйшаў на сувязь з Бразіліі. Ён прызнае сваю віну і гатовы вярнуцца.
Фота — triumfliga.info