Брэйвік на судзе распавёў пра крыўды і абразы з боку мусульман

Нарвежац Андэрс Брэйвік заявіў, што ў 7-гадовым узросце бацька яго сябра, турак па нацыянальнасці, зламаў яго ровар. А ў 15-летнім узросце яго стукнуў машыніст метро, пакістанец, за тое, што Брэйвік знаходзіўся па-за вагонам падчас руху цягніка, перадае РБК. Акрамя таго, нарвежац згадаў інцыдэнты з удзелам сваіх сваякоў і сяброў. У 1995 годзе, кажа ён, аднаму з яго блізкіх сяброў пагражаў на трамвайным прыпынку малады косаўскі албанец.

На пытанне суддзі, ці сутыкаўся ён калі-небудзь з пазітыўнымі якасцямі мусульман, Брэйвік адказаў, што лічыць іх вельмі адданымі.

Брэйвік кажа, што хацеў выратаваць Еўропу ад ісламізацыі і празмернасці эмігрантаў з Азіі і Афрыкі. Тэрарыст таксама назваў сваю краіну "турмой, у якой пануе мультыкультурнае пекла".