Брэсан можа згуляць за БАТЭ ў матчы з "Баварыяй"

Праўда, як адзначае "Прессбол", Рэнана Брэсана яшчэ чакае медагляд.


Паводле слоў Анатоля Капскага, Брэсану прапанавалі такія ўмовы, "ад якіх было складана адмовіцца". Яго ў "Аланіі", нібыта, бачаць футбалістам асноўнага складу.

У сераду Брэсан выляціць з Масквы ў Нямеччыну, дзе далучыцца да БАТЭ, які 5 снежня гуляе з мюнхенскай "Баварыяй" у матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў. У "Аланіі" яго чакаюць у сярэдзіне студзеня 2013-га.

Фота — fcbate.by