Брэсцкага журналіста Алеся Ляўчука могуць абвінаваціць у паклёпе
Адпаведную заяву з просьбай распачаць крымінальную справу ў праваахоўныя органы падаў журналіст адной з дзяржаўных газет.
Увечары 31 сакавіка Алеся Ляўчука выклікалі ў Ленінскі РАУС Брэста, дзе з яго ўзялі тлумачэнні з нагоды публікацыі на сайце "Віртуальны Брэст", у якой заяўнік угледзеў знявагу і паклёп на свой адрас.
Тэкст публікацыі будзе накіраваны на лінгвістычную экспертызу ў Брэсцкі дзяржаўны універсітэт, перадае прэс-служба БАЖ.