Брэсцкая ДАІ наклала спагнанні на большасць сельгаспрадпрыемстваў

Пра гэта паведамілі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды Брэсцкай абласной аўтаінспекцыі. З 132 праверак 87 закончыліся прыцягненнем службоўцаў да адказнасці за выкарыстанне транспартных сродкіаў без тэхагляду. 110 чыноўнікаў пакаралі за выпуск на лінію кіроўцаў, пазбаўленых правоў або проста п’яных. Шасцёра службоўцаў не паправілі недахопы і атрымалі паўторныя больш суровыя спагнанні.