Брэсцкая мытня дадала для афармлення аўтамабіляў 16 супрацоўнікаў
Такім чынам супрацоўнікі мытні спадзяюцца пазбавіцца ад чэргаў.
Пра гэта паведаміла "Брэсцкая газета" са спасылкай на кіраўніка Брэсцкай мытні Юрыя Брыткова. Толькі за 29 сакавіка ў зоне дзейнасці Брэсцкай мытні (а гэта пераходы Дамачава, Варшаўскі мост і Пясчатка) было аформлена 497 аўтамабіляў. З пачатку 2011 года было аформлена аўтамабіляў у 2 разы больш, чым за адпаведны перыяд летась.