Брэсцкіх школьніц апранаюць, як нявест (фотафакт)
Какетлівыя белыя сукенкі для маленькіх дзяўчынак прадаюцца ў камплекце з ружамі і пальчаткамі.
“Сукенка для дзяўчынкі з пальчаткамі” вытворчасці фабрыкі “Калінка” каштуе больш за 570 тысяч рублёў. Яшчэ не дэкальтэ, яна адкрывае плечы і мае на сабе дзве прыгожыя ружы. Пальчаткі на манекен у краме “Дзіцячы свет” на апранулі.
На суседнім манекене сукенка вытворчасці мясцовай фабрыкі “Надзея”. Яна таксама агаляе плечы і мае шмат фальбонак. На цэтліку кошт — 387 тысяч рублёў, і прызначэнне: “для малодшых школьніц, для ўрачыстых выпадкаў”.
