Брэсцкія апазіцыянеры пікетуюць каля працы праўладнага кандыдата

На пляцоўцы каля Цэнтральнага ўнівермага штодзённа стаіць агітацыйны пікет за кандыдатку ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе №1 Ганны Канюс. Акурат па гэтай акрузе балатуецца дырэктар ЦУМа Віктар Валюшыцкі. Каля крамы пікета за яго няма, кажа маладая пікетоўшчыца:

Пікетоўшчыца: "Ужо трэці дзень выстаўляем пікеты. Я першы дзень тут. Пікетаў Віктара Валюшыцкага тут не было. А вось плакаты яго развесілі па ўсім горадзе, нават на тых акругах, дзе ён не балатуецца".

Раней пляцоўку каля ЦУМа ніколі не адводзілі для пікетавання, кажуць пікетоўцы. Сёлета ўлады, магчыма, пайшлі насустрач Валюшыцкаму, але ён пакуль не актыўнічае.

Дарэчы, Валюшыцкі ўзначальвае раённую арганізацыю “Белая Русь” Ленінскага раёна Брэста.