Брэсцкія назіральнікі прапанавалі лічыць галасы асобна і ўслых

Пра гэта Еўрарадыё распавёў каардынатар назірання на Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3 Уладзімір Вуек:

Вуек: "Падалі прапановы старшыням участковых камісій падлік галасоў выбарцаў, якія галасавалі па месцы жыхарства, тых, хто галасаваў датэрмінова, і тых, хто прагаласаваў на ўчастку ў асноўны дзень, праводзіць асобна. Потым агалошваецца не толькі колькасць бюлетэняў, але і колькасць галасоў за кожнага дэпутата. Гэтая лічба фіксуецца. Адказ быў: “У нас ёсць адмысловы алгарытм дзеянняў”. Што за алгарытм, не патлумачылі. Напісалі, што падлік будзе весціся сумленна. Зыходзячы з досведу папярэдніх выбараў, мы ў гэта, канешне, не верым".

Назіральнік мяркуе, што чальцы выбаркамаў будуць пісаць запіскі пад сталамі і перашэптвацца міжсобку, а потым заявяць пра сумленныя выбары.

Фота — Reuters