Брэсцкія выпускнікі пачнуць працоўную біяграфію ў Венесуэле

Сталічныя спецыялісты звярнуліся ў брэсцкую ВНУ з просьбай прадставіць кандыдатуры з ліку выпускнікоў будаўнічага факультэта для працы ў Венесуэле. Акрамя цвёрдых ведаў, кандыдаты мусяць валодаць здольнасцямі кіраўніка: у Венесуэле ім давядзецца кіраваць мясцовымі рабочымі.

14-15 красавіка ў БрДТУ адбудзецца размеркаванне выпускнікоў. Да гэтага часу "Белзамежбуд" аб'явіць імёны шчасліўчыкаў, якія пачнуць сваю працоўную біяграфію ў Паўднёвай Амерыцы, піша "Вечерний Брест".