Брэстаўчанін за два месяцы зарабіў на цыгарэтах 66 сярэдніх заробкаў

27-гадовага паляка затрымалі ў лістападзе ў Брэсце. Ён “затарыўся” цыгарэтамі без акцызных марак на 13 мільёнаў рублёў. Неўзабаве міліцыянты выйшлі на пастаўшчыка кантрабанды. На 46-гадовага жыхара Брэста напрыканцы лістапада пачалі крымінальную справу.

Як кажуць брэсцкія міліцыянты, за два месяцы брэстаўчанін атрымаў ад перапродажу цыгарэтаў даход больш як на 131 мільён рублёў. Гэта склала 66 сярэднямесячных заробкаў па Брэсцкай вобласці, або 59 па краіне. Цяпер мужчыну пагражае 5 гадоў турмы.