Брэсцкі суд вырашыў, што Алесь Ляўчук не павінен пісаць абвяржэнне

Судовае рашенне па скарзе брэсцкага журналіста Алеся Ляўчука супраць мінскай газеты "Знамя юности" засталося ў сіле часткова: юрыдычна журналіст ўсё яшчэ вінаваты ў паклёпе, але ўжо не павiнен напiсаць на старонках газеты абвяржэнне.

"Збольшага я задаволены рашеннем, бо суд пайшоў на максiмальныя
ўступкi пры пануючай сёння ўладзе", — сказаў пасля судовага паседжання Алесь Ляўчук.

За судовыя і транспартныя выдаткі журналіст мусіць заплаціць крыху больш за мільён рублёў.

Нагадаем, Алесь Ляўчук быў звольнены з газеты "Знамя юности" пасля таго, як адмовіўся напісаць выкрываючыя матэрыялы пра падзеі 19 снежня 2010 года на плошчы Незалежнасці ў Мінску і аб альтэрнатыўных кандыдатах у прэзідэнты. Пра ліст ад рэдакцыі, дзе яго папрасілі "звольніцца на асабістае жаданне", ён напісаў у сваім блозе, што і стала падставай для абвінавачвання ў паклёпе. Суд Маскоўскага раёна Брэста тады задаволіў пазоў газеты.