Брэсцкі лялечны тэатр паставіў спектакль сумесна з ДАІ
Ён распавядае дзецям пра горад незвычайных светлафораў.
Гэта чарговы крэатыўны ход Брэсцкай дзяржаўтаінспекцыі, накіраваны на памяншэнне дзіцячага траўматызму на дарогах. Наталля Сахарчук, кіраўнік аддзела прапаганды і агітацыі абласной ДАІ, патлумачыла, што спектакль навучыць дзяцей паводзіць сябе на дарогах больш бяспечна.
Наталля Сахарчук: “Калі мы выказаліся, што хацелася б зрабіць менавіта тэматычны спектакль, які будзе навучаць дзяцей бяспечным паводзінам на дарозе, дырэктар тэатра Міхаіл Шавель нас падтрымаў, і праз два месяцы спектакль быў падрыхтаваны для пробнага паказу. Мы прадаставілі артыстам уніформу рэгуліроўшчыка, паласатыя жэзлы, дарожныя знакі”.
Прэм’ера спектакля “Калі спяваюць светлафоры” адбудзецца ў нядзелю, 15 студзеня. Нагадаем, што ў актыве Брэсцкай абласной ДАІ паказы фільмаў, моладзевыя дыскатэкі і нават рок-канцэрты, якія прапагандуюць беспеку на дарогах.