Брэсцкія футбольныя заўзятары напісалі ліст губернатару
Яны хочуць вярнуць мясцоваму футбольнаму клубу назву “Дынама”.
Нагадаем, што брэсцкі клуб быў з “Дынама” перайменаваны ў “Брэст”. Прычынай стала неабходнасць штогод плаціць мінскім аднаклубнікам за выкарыстанне назвы.
Заўзятары не хочуць мірыцца са зменай шыльды і заклікаюць ўмяшацца ў спрэчку губернатара вобласці Канстанціна Сумара. Для большай пераканаўчасці да тэксту прыкладзены спіс з амаль 2000 подпісаў, паведамляе сайт triumfliga.info.
У сваім звароце брэсцкія аматары футболу нагадваюць пра значнасць клуба ў гісторыі савецкага і беларускага футболу.