Брэсцкія мытнікі затрымалі на мяжы буйную партыю кветак
Кантрабандны груз вёз літовец з Чэхіі у Расію.
Беларускім мытнікам ён паказаў дакументы на 8 тон свежазрэзаных кветак. Насамрэч у яго фуры іх было 10,5 тон.
На кіроўцу склалі пратакол. Яго накіравалі на разгляд у суд Маскоўскага раёна Брэста. Усе лішнія кветкі канфіскавалі. Так, як яны хутка псуюцца, то каля 40 тысяч руж, хрызантэм, архідэй і лілей, яшчэ да рашэння суда будуць накіраваныя на рэалізацыю, паведамляе БелТА.