Брэсцкія памежнікі знайшлі ў дровах 7000 пачкаў цыгарэт

Тытунёвую прадукцыю старанна схавалі пад метровым пластом дроў. Такая схема правозу цыгарэт даўно вядомая памежнікам і мытнікам. Адрозніваецца толькі месца - вугаль, дровы, ўгнаенне. Канфіскаваны тавар ацэньваецца ў суму каля 15 мільёнаў рублёў.