Бацька і сын, якія збілі кіроўцу-парушальніка, трапілі пад суд (відэа)

На відэа, якое было выкладзенае на сайце "Перахоп", відаць, як кіроўца "Аўдзі-А4" неаднаразова падразае легкавік, які рухаўся за ім. Калі ж аўтамабілі спыніліся перад светлафорам, кіроўца і пасажыр (бацька і сын) падбеглі да машыны крыўдзіцеля і пачалі яго збіваць. Той вымушаны быў ратавацца ўцёкамі, а пасля звярнуўся ў міліцыю.

Па выніках праверкі, кіроўцу "Аўдзі-А4" за выезд на паласу сустрэчнага руху давядзецца на паўтара года пазбавіцца вадзіцельскіх правоў. А вось бацька з сынам, якія яго збівалі, трапяць пад суд — ім пагражае альбо штраф да 3 мільёнаў рублёў, альбо адміністрацыйны арышт да 15 сутак, інфармуе БелаПАН.

Фота — onliner.by