Будынак ДАІ ў Мінску бяздомныя пакінулі без тэлефоннай сувязі

Затрымалі іх інспектары, якія пачулі дзіўны шоргат і звярнулі ўвагу на тое, што знікла тэлефонная сувязь.

Як распавядае auto.onliner.by са спасылкай на даішнікаў, дзверы ў паўпадвальнае памяшканне былі замкнёныя. Але двое мужчын узламалі яе ломікам і сталі скручваць кабель. Ім удалося абарваць тры правады. Па словах інспектараў, затрыманыя выглядаюць вельмі неахайна. З выгляду ім каля 40 гадоў.

Спецыялісты з "Белтэлекома" кажуць, што сёння аднавіць сувязь у ДАІ не ўдасца.

Фота — archive.censor.net.ua