Букмекеры лічаць "Бурсаспор" фаварытам у матчы з "Гомелем"

Нагадаем, матч 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы пройдзе сёння ў Гомелі. Сустрэнуцца футбольны клуб “Гомель” і турэцкі “Бурсаспор”. Пачатак гульні а 20-й гадзіне. 


Тыдзень таму наша каманда саступіла ў гасцях з лікам 1:2. Для выхаду ў плэй-оф Лігі Еўропы "Гомелю" дастаткова будзе атрымаць перамогу з лікам 1:0.