Букмекеры ставяць на заваяванне Азаранкай тытула на заключным турніры года
На думку брытанскай канторы William Hill, турнір з удзелам наймацнейшых тэнісістак планеты выйграе Петра Квітава, або Вікторыя Азаранка.
Стаўкі на перамогу кожнай з гэтых тэнісістак прымаюцца з каэфіцыентам 4,50. William Hill ацэньвае шансы на тытул расіянкі Марыі Шарапавай каэфіцыентам 6,50, першай ракеткі свету датчанкі Караліны Вазняцкі - 7,00, Веры Званаровай -10,00. Аўтсайдэрам турніру, на думку канторы, з'яўляецца кітаянка Лі На. Аўстрыйскія букмекеры з Bwin з каэфіцыентам 4,00 прадказваюць чэмпіёнства Азаранкі, змясціўшы Квітаву на другое месца, паведамляе агенцтва “РИА Новости”.