Букмекеры ўпершыню лічаць БАТЭ фаварытам у сёлетняй Лізе чэмпіёнаў

На думку букмекераў з беларускай канторы "Марафон", шанцы на перамогу БАТЭ падчас сустрэчы з "Лілем" ацэньваюцца каэфіцыентам 1,98, нічыя — 3,75. Перамога гасцей памножыць стаўку на 3,95, адзначае goals.by.

Букмекеры з канторы "Алімп" прапануюць наступныя каэфіцыенты: перамога барысаўчан — 1,96. Нічыя — 3,39. Перамога "Ліля" роўная 3,44.

Фота — v3g.by