Бундэстаг хоча байкатаваць чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску

Да працы над праектам далучыліся таксама дэпутаты кіруючай кааліцыі з ХДС/ХСС і СВДП, піша "Хартыя'97" са спасылкай на Sueddeutsche Zeitung. Нямецкія палітыкі лічаць, што Аляксандр Лукашэнка не з'яўляецца "годным гаспадаром" для чэмпіянату.

Абмеркаванне беларускага пытання адбываецца на фоне спрэчак вакол футбольнага чэмпіянату ва Украіне. На думку "Зялёных", у Беларусі сітуацыя з правамі чалавека нашмат горшая, чым ва Украіне, таму трэба загадзя дамовіцца пра перанос мерапрыемства ў іншую краіну. Дэпутаты бундэстага хочуць звярнуцца да Нямецкага хакейнага саюза з просьбай узняць гэту тэму на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакею ў Хельсінкі.

Нагадаем, што Еўрапарламент, Кангрэс ЗША, а таксама шэраг палітыкаў і грамадскіх дзеячаў таксама выступаюць супраць правядзення хакейнага чэмпіяната свету 2014 года ў Беларусі.

Фота — belta.by