Бяляцкі прапанаваў перакласці Крымінальны кодэкс на беларускую мову

Зняволены старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі рыхтуецца да судовага працэсу. Адначасова ён выступае з ініцыятывай аб перакладзе Крымінальнага Кодэксу на беларускую мову. Пра гэта праваабаронца паведаміў у адным са сваіх лістоў калегу Уладзіміру Лабковічу, піша сайт "Вясны".

Праваабаронца просіць як мага хутчэй разгледзець гэтае пытанне, а  ў якасці аргументаў  спасылаецца на адпаведныя артыкулы Канстытуцыі Беларусі, Закон  аб мове і прынцып двухмоўя ў Беларусі.

Пасля доўгага перапынку і агалошвання ў СМІ факту ізаляцыі праваабаронцы Бяляцкага ад перапіскі з роднымі і сябрамі, ягоныя лісты ізноў сталі даходзіць да адрасатаў.

Нагадаем, што Бяляцкі знаходзіцца за кратамі ад 4 жніўня. Яго абвінавачваюць у фінансавых злоўжываннях.