Бясплатны праезд мінскім студэнтам адменяць з 1 ліпеня

Адмена ільготы не распаўсюджваецца на вучняў агульнаадукацыйных школ горада. Праект рашэння сесіі Мінгарвыканкама яшчэ трэба зарэгістраваць у Міністэрстве юстыцыі, перадае БелаПАН.

Раней старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька заяўляў, што, магчыма, з верасня студэнтам вернуць бясплатны праезд. Але разглядацца гэтае пытанне будзе толькі ў жніўні.

Фота — aif.by