Былога амбасадара Ізраіля ў Беларусі асудзілі на 4 месяцы грамадскіх работ

Як перадае БелаПАН, Зеева Бен-Ар'е прызналі вінаватым у разгалошванні дзяржаўнай таямніцы і спробах перашкодзіць следству па справе міністра замежных справаў Авігдора Лібермана. Праваахоўнікі расследавалі дзейнасць Лібермана ў 2001—2008 гадах. Падкантрольныя яму кампаніі падазравалі ў атрыманні мільёнаў долараў ад розных бізнэсоўцаў у той час, калі Ліберман быў дэпутатам кнэсета.

Следства выявіла, што ў 2008 году Бен-Ар'е атрымаў запыт Мінюста Ізраіля да беларускіх уладаў пра інфармацыю па справе Лібермана. Запыт быў пазначаны грыфам "сакрэтна" і змяшчаў спіс усіх падазрэнняў супраць Лібермана, а таксама інфармацыю пра доказную базу. Мінюст цікавіўся звесткамі пра банкаўскія рахункі ў Беларусі і інфармацыяй аб рэальных уладальніках рахункаў, пераважна зарэгістраваных на мясцовыя кампаніі. Аднак Бен-Ар'е не перадаў запыт беларускім уладам, а скапіяваў сакрэтную інфармацыю і паведаміў яе дэпутату Ліберману, калі той прыязджаў у Беларусь у кастрычніку 2008 годв.

Зееў Бэн-Ар'е сваю віну прызнаў.